З 1 студзеня ўводзяцца новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі
Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўводзяцца ў Беларусі з 1 студзеня 2009 года. Адпаведная пастанова Савета Міністраў прынятая 16 снежня 2008 года, паведамляе БЕЛТА. У сярэднім тарыфы павысяцца на 15-20%. Напрыклад, новыя кошты на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння складуць Br43 458,3 за 1 Гкал (на 15,6% больш). Тарыфы на халоднае водазабеспячэнне на каналізацыю павялічацца на 20% і складуць Br385,7 за 1 куб.м і Br242 за 1 куб.м адпаведна.
Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва з 1 студзеня 2009 года ўсталяваныя ў памеры Br173,3 за 1 кілават-гадзіну. Тарыфы на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складуць 125,3 за 1 кілават-гадзіну.
Нагадаем, што сёлета тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг павялічваліся двойчы — з 1 студзеня і з 1 траўня. У суме тарыфы за студзень-жнівень 2008 года былі падвышаныя на $9,1 у эквіваленце зыходзячы з разліку платы за двухпакаёвую кватэру.