З 1 верасня журналісты пачнуць пісаць па-новаму
А школьнікам дадуць тры гады на вывучэнне новых правілаў беларускай арфаграфіі. І беларускамоўныя падручнікі заменяць цягам некалькіх гадоў. З 1 верасня пачынае дзейнічаць новая рэдакцыя правіл беларускай арфаграфіі. Як распавёў на прэс-канферэнцыі ў рэдакцыі “Камсамольскай праўды” дырэктар Інстытута беларускай мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец, новыя правілы рыхтаваліся навукоўцамі больш за 10 гадоў.
Аляксандр Лукашанец: “Была створана рабочая група, якая дзесьці ў 1997 годзе падрыхтавала праект новай рэдакцыі, нагадаю, што гэта была не рэформа, а толькі пэўныя ўдакладненні. Гэты праект неаднаразова абмяркоўваўся, неаднаразова рабіліся спробы ўвядзення яго ў дзеянне. І вось апошняя спроба ўвядзення яго ў дзеянне прывяла да таго, што мы ў 2008 годзе атрымалі закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які і ўводзіць у дзеянне новую рэдакцыю беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.
Паводле яго словаў, новая рэдакцыя не ўносіць радыкальныя змены ў той правапіс, які быў прыняты яшчэ ў 1959 годзе.
Аляксандр Лукашанец: “Гэтыя змены накіраваныя на змяншэнне колькасці выключэнняў — застаюцца нязменнымі асноўныя правапісныя правілы — і прывядзенне напісання асобных слоў і груп слоў у адпаведнасць з існуючай моўнай практыкай”.
Да прыкладу, згодна з новымі правіламі, словы “адажыо” і “трыо” будуць пісацца з “а” на канцы. Становіцца менш выключэнняў у напісанні “ў” у словах іншамоўнага паходжання. Унесены пэўныя змены ў правапіс складаскарочаных слоў. Калі правапіс 1959 года патрабаваў напісання “гарвыканком”, то пісаць зараз будуць так, як і належна, — "гарвыканкам". І ўпарадкавалі напісанне літар “э” і “е” ў словах іншамоўнага паходжання. Такім чынам, правільна будзе — "рэзюмэ". А ў межах зменаў напісання слова з малой ці вялікай літары навукоўцы прыйшлі да высновы, што “Бог” трэба пісаць з вялікай, а не так, як раіў стары правапіс.
Іншая рэч, ці гатовая да гэтага пераходу школа.
Аляксандр Лукашанец: “Некаторыя падручнікі ўжо перавыдадзеныя ў адпаведнасці з новымі правіламі. Некаторыя падручнікі на беларускай мове будуць перавыдадзеныя ў бліжэйшыя два-тры гады. Замененыя ў працэсе іх натуральнага абнаўлення. Бо тыя змены, якія ўводзяцца, не патрабуюць тэрміновага перавыдання ўсёй навучальнай літаратуры”.
Школьнікам дадуць час на тое, каб прызвычаіцца да новых правілаў арфаграфіі.
Аляксандр Лукашанец: “Міністэрствам адукацыі прадугледжаны трохгадовы пераходны перыяд. Змены ў правапісе не будуць уключацца ў экзаменацыйныя ці тэставыя заданні па беларускай мове альбо рознае напісанне не будзе залічвацца як памылкі”.
Праўда, удакладніў, што СМІ гэтая адтэрміноўка не тычыцца — ужо з 1 верасня журналісты павінны пісаць у адпаведнасці з патрабаваннямі новай рэдакцыі.
Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся, чым тлумачыцца патрабаванне пісаць слова “Прэзідэнт” з вялікай літары і ці ёсць з гэтага правіла выключэнні.
Аляксандр Лукашанец: “Гэта залежыць ад характару тэксту, разумееце. Правіла сфармулявана такім чынам, што назвы вышэйшых дзяржаўных пасад у афіцыйным ужыванні пішуцца з вялікай літары. А калі прэзідэнты сабраліся на гутарку без гальштукаў, то там слова “прэзідэнт” пішацца з малой літары. Як гэта прадугледжана правіламі: і новымі, і папярэднімі”.
Што тычыцца таго, хто будзе кантраляваць выкананне новых правіл у СМІ, то, кажа, Лукашанец, рабіць гэта павінны самі журналісты і рэдактары. Хаця не выключыў, што Міністэрства інфармацыі ім у гэтым “дапаможа”.
Фота: Змітра Лукашука