З 3 жніўня ZUBR пачынае Youtube-стрымы пра беларускія выбары

Скрыншот з прома-відэа кампаніі ZUBR
Скрыншот з прома-відэа кампаніі ZUBR

3 жніўня ў 19:00 кампанія ZUBR пачынае серыю Youtube-эфіраз пра беларускія выбары. У планах трансляцыі з месцаў правядзення выбараў і арганізаваных мерапрыемстваў, наўпростыя ўключэнні з кандыдатамі, палітыкамі, аналітыкамі і экспертамі.

Партнёры стрымаў — Youtube-каналы "Краіна для жыцця", "Народны рэпарцёр". Відаць, гэта будзе найбуйнейшая калабарацыя ў гісторыі беларускага сегмента Youtube.

Платформа ZUBR — адзіная сістэма анлайн-маніторынгу выбарчага працэсу ў Беларусі. Мэта кампаніі — фіксацыя, апрацоўка і адлюстраванне ў рэжыме рэальнага часу ўсіх дадзеных аб прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Назіральнікі і выбаршчыкі могуць накіроўваць на платформу інфармацыю аб рабоце участкаў і сябраў камісій. Сістэмай могуць скарыстацца і сябры выбарчых камісій.

"26 гадоў вы былі ў цені, і гэта дазваляла вам адчуваць поўную ўсёдазволенасць. Але часы змяніліся, — звяртаюцца да іх стваральнікі платформы. — На выбарах 2020 пры дапамозе платформы ZUBR выбаршчыкі і назіральнікі збяруць усю інфармацыю пра вас і вашу праццу. Калі вас прымушаюць здзяйсняць злачынства, напішыце камандзе ZUBR на пошту [email protected]".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі