З Баранавічаў выганялі трох прыблудных ласёў
Тры ласі прыйшлі ў Баранавічы ўначы з 9 на 10 чэрвеня. Лясныя волаты прашпацыравалі праз значную частку горада і знайшлі месца пашы на тэрыторыі фірмы "Алімп", дзе месцяцца некалькі прадпрыемстваў.
Тут у 4.30 раніцы іх і заўважылі пільныя гараджане. На тэлефанаванні жыхароў адгукнуліся егерская служба, Таварыства паляўнічых і рыбаловаў, міліцыя і супрацоўнікі раённага аддзялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Выратавальнікі, дарэчы, знялі сюжэт на відэа.
Адзін з ласёў, убачыўшы столькі людзей, хутка рушыў у бок мікрараёна Тэксер. А двух астатніх у суправаджэнні машыны ДАІ з мігалкаю егеры і выратавальнікі праводзілі да балотна-ляснога масіва, што вядзе ў бок вёскі Валахва. Як ласі ішлі па шашы і праз чыгунку, застаецца толькі здагадвацца.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы