З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек
У вёсцы Тарасікі Барысаўскага раёна 6 лютага адбыўся пажар у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. Пажар адбыўся ў санвузле на другім паверсе будынку. Прычына — кароткае замыканне электраправодкі.
Навіцкі: Агнём пашкоджаныя 0,3 метра электраправодкі. Персаналам установы да прыбыцця падраздзяленняў МНС эвакуяваныя 65 чалавек.
Па словах спадара Навіцкага, своечасова выяўлены пажар удалося пагасіць да таго, як ён прычыніў больш-менш значную шкоду.