З Беларусі на фестываль ў Луцк давялося прарывацца з боем (фота)
Па дарозе ў Луцк на фестываль “Права быць свабодным” і на зваротным шляху музыкі прайшлі “паглыблены дагляд” на мяжы, а гледачы з Беларусі вымушаныя былі дабірацца цягнікамі – іх аўтобусы пасля спынення міліцыяй раптам сталі “тэхнічна непрыдатнымі” ехаць далей. Да таго ж, усіх “запрасілі” ў пастарунак, дзе перапісалі пашпартныя звесткі і месцы работы ды вучобы. Такім чынам, ім давялося даказваць сваё права быць свабоднымі. Аўтобус з музыкамі гуртоў “КРАМА”, “Уліс”, “Зьніч”, “Тав. Маўзэр” і журналістамі недзяржаўных СМІ, якія накіроўваліся на фэст “Права быць свабодным” у Луцк, ад’ехаў ад пляцоўкі перад Акадэміяй навук 21 верасня а 14-й гадзіне. Акрамя падазронага мікрааўтабуса з цёмным шклом, што па’ехаў да месца збору адначасова з аўтобусам і з’ехаў адтуль адразу, як той скрануўся з месца, нічога “цікавага” ніхто з пасажыраў не заўважыў. Мікрааўтобус толькі даў падставу для жартаў на тэму “Жыццё трэба пражыць так, каб не было сумна тым, каго прыставілі за вамі назіраць”. Але ўсе былі ўпэўненыя, што галоўнае выпрабаванне чакае на мяжы. І памежнікі з мытнікамі гэтыя чаканні спраўдзілі.
Памежнік сабраў у пасажыраў пашпарты і сышоў. Амаль дзве гадзіны ніхто са службоўцаў не падыходзіў да аўтобуса. Калі цярпенне скончылася і прадстаўнікі музыкаў пайшлі высвятляць прычыну затрымкі, апынулася, што яна ў невялікім непаразуменні. Мытнікі не ідуць таму, што пасажыры не аддалі ім дэкларацыі. А дэкларацыі не запоўнілі таму, што не было на руках пашпартоў, каб запісаць у дэкларацыі іх нумары. А пашпарты не вярталі таму, што аўтобус не праверылі мытнікі…. Але нарэшце з дэкларацыямі разабраліся і ўсіх накіравалі ў “залу паглыбленнага дагляду”. Толькі для тых, хто ехаў у аўтобусе, гэта ўжо была справа звыклая.
Іншы лёс чакаў аўтобусы з гледачамі, якія мусілі выехаць з Мінску а 22-й гадзіне. Супрацоўнікі праваахоўных органаў дэманстратыўна фатаграфавалі ўсіх на месцы збору. Як толькі аўтобусы з маладымі людзьмі, асноўную колькасць якіх складалі студэнты, ад’ехалі ў бок праспекта Дзяржынскага, за імі адразу накіраваўся міліцэйскі транспарт.
Першы аўтобус затрымалі на падыходах да Дзяржынску. У мясцовым ГРАУС ва ўсіх перапісалі пашпартныя даныя. Паводле слоў міліцыянтаў, прычына затрымання – тэхнічныя непаладкі аўтобуса. Усіх затрыманых пад канвоем адвезлі ў Мінск. Там высадзілі на чыгуначным вакзале, папярэдзіўшы, што лепш ім раз’ехацца па хатах. Паслухаліся не ўсе, і амаль усе вырашылі дабірацца да Луцку сваім ходам.
Другі аўтобус затрымалі бліжэй да Стоўбцаў. Уначы, прыблізна а 2-й гадзіне, пасля таго, як перапісалі пашпартныя даныя затрыманых, міліцыянеры паўтара кіламетра вялі ўсіх пад канвоем на чыгуначны вакзал. Аўтобус з далейшага маршруту знялі. Як раптоўна высветлілася, у яго не гарэлі габарытныя агні. Як распавёў карэспандэнту Еўрарадыё адзін з пасажыраў гэтага аўтобуса, 15 чалавекам з 36 удалося спачатку на электрычцы даехаць да Баранавічаў, адтуль у Брэст, а потым на аўтобусе ў Луцк.
Пасажыр: “ Мы думалі, што нас павязуць на “Акрэсціна”. Але нас выпусцілі каля вакзалу. Там мы набылі квіткі на цягнік Санкт-Пецярбург – Брэст і а палове на 9-ю былі ў Брэсце. Прыйшлі на аўтобусны вакзал і толькі на другім аўтобусе здолелі дабрацца да Луцку”.
Музыкі ж даехалі да Луцку толькі а 4-й гадзіне раніцы 22 верасня. Адразу засяліліся ў гатэль. Праўда, паспаць давялося толькі 4 гадзіны – а 10-й была прызначана рэпетыцыя і адладка апаратуры.
Пра сам канцэрт можна сказаць толькі тры рэчы. Па-першае, арганізатары паставіліся да сваёй працы вельмі адказна. І сцэна, і апаратура, і асвятленне нараканняў не выклікалі. Па ўсім парку Лесі Украінкі былі расстаўленыя намёты, дзе гандлявалі напоямі, півам, гатавалі шашлыкі. Па-другое, сабралося даволі шмат людзей. Акрамя беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, што рознымі шляхамі дабраліся да Луцку, прыйшло і шмат украінцаў. А прадстаўнікі Усеўкраінскага аб’яднання “Свабода” прыйшлі арганізаванай групай са сваімі сцягамі. І, нарэшце, музыкі. Нягледзячы на цяжкую дарогу і стомленасць, адыгралі так, што ні беларускія аматары іх творчасці, ні ўкраінцы, якія чулі іх упершыню, не маглі спакойна стаяць на месцы. Танчылі ўсе. А “Жыве Беларусь!” і “Жыве вільна Україна!” гучалі без перапынку. Толькі каля сцэны было каля 2 тысяч чалавек. Колькі яшчэ сядзелі за столікамі і слухалі канцэрт здалёк, гуляючы па парку, падлічыць складана.
На зваротным шляху “залу паглыбленнага дагляду” давялося наведаць усім. І “Сьцяне”, музыкі якой з’ехалі адразу пасля выступу а 18-й гадзіне, і “Індызе”, што выехала а 21-й, і “Нейра Дзюбелю” з пасажырамі аўтобуса, у якім ехалі “КРАМА”, “Уліс”, “Зьніч”, “Тав. Маўзер”, што выехалі з Луцку разам.
Па словах Русі з “Індыгі”, калі яны прыехалі на мяжу, там усё яшчэ стаяла машына “Сьцяны”. Даведаўшыся ад іх, што правяраюць дыскі з музыкай, перапісваюць на камп’ютар здымкі з фотаапаратаў і сім-карткі тэлефонаў, вырашылі падрыхтавацца.
Руся: “Мы павыдалялі ўсё, што не хацелі, каб правяраючыя бачылі, потым вырашылі “дастаць” мытнікаў. Пасля таго, як у нас сабралі дыскі, што ляжалі навідавоку, і забралі фотаапараты, мы пачалі па чарзе бегаць да мытнікаў і казаць: “А вось у нас яшчэ ёсць дыск класнага амерыканскага гурту, раім перапісаць”, і “ў мяне тут сімка з цікавымі тэлефонамі – перапішыце”. Яны пагаджаліся і ўсё забіралі”.
Як стала вядома карэспандэнту Еўрарадыё, аднаму з музыкаў “Сьцяны” давялося на мытні затрымацца на лішнія дзве гадзіны, каб напісаць тлумачэнне, чаму ён возіць з сабой выдадзены “Партызанскай школай” дыск з выступам іх гурту.
Перагледзелі ўсе дыскі, спісалі ўсе здымкі і некалькі разоў дасканала праверылі мікрааўтобус “Дзюбялёў”. Паглыблены дагляд заняў каля 3 гадзін.
Тое ж чакала і музыкаў “КРАМЫ”, “Улісу”, “Зьніча” і “Тав. Маўзера” ды журналістаў, што ехалі разам. Адначасова з праверкай персанальных рэчаў тры супрацоўнікі мытні правяралі аўтобус. Яны развешвалі на сядушках і фатаграфавалі фірмовыя майкі фестывалю, знойдзеныя ў салоне газеты і сам салон. Музыкі слушна заўважылі, што такім чынам можна падкласці і нарабіць здымкаў са шпрыцамі ды парнаграфічнымі часопісамі, паўтарыўшы такім чынам гісторыю намётавага гарадку на плошчы ў сакавіку 2006 года. Але калі ад “здымачнай групы” ў пагонах запатрабавалі прадставіцца, адказаць, хто яны такія і што там робяць, тыя, саромеючыся, адказалі, што выконваюць загад. Такім чынам, пераход мяжы зацягнуўся больш чым на 4 гадзіны.
Тое, што зрабіць так, як было ўсё зроблена праваахоўнымі органамі, памежнымі і мытнымі службамі ў дачыненні да жадаючых патрапіць на фестываль у Луцк, было загадана з Мінску, ні ў музыкаў, ні ў гледачоў не выклікае сумненняў. Але як слушна заўважыў Ігар Варашкевіч, у нашай краіне права быць свабодным даводзіцца адстойваць пастаянна. І яны гэта зрабілі ў чарговы раз.
Гурт "Сьцяна" адкрываў фестываль
BN выконваюць песню "Цягнік".
Кампазіцыю "Дажджамі" BN выканалі разам з Някрасавай Насткай.
Украінскі "Тінь сонця" запальваў натоўп.
Украінскія музыкі не шкадавалі сваіх шыяў і трэслі патламі.
Вакалістка Indiga Руся.
Падчас выступу Indiga натоўп скандаваў "Руся, я табою ганаруся!".
Алесь Таболіч з гурта "Зьніч", як звычайна, не шкадаваў звязак.
"Тав. Маўзэр" увесь час скакалі па маніторах.
Падчас выступу "Крамы" сабралася самая вялікая аўдыторыя.
Музыкі "Крамы" пусцілі фэнаў са сцягамі на сцэну.
Пакуль выступаў Ulis, яшчэ было невядома, ці даехаў "Neuro Dubel".
На фэсце сабралося больш за 2 тысячы чалавек.

Прыкладна на чвэрць прысутныя былі прадстаўнікамі ўкраінскага аб'яднання "Свабода".