З Беларусі спрабавалі вывезці кантрабандныя цыгарэты на 250 тысяч долараў
Польскія мытнікі ў Бялай-Падлясцы выкрылі кантрабанду.
Кантрабанда была схаваная ў грузавым цягніку, які вёз з Беларусі ў Польшчу драўніну. Прыблізны кошт цыгарэтаў складае 750 тысяч злотых (каля 250 тысяч долараў ЗША). Зараз мытнікі спрабуюць высветліць асобы кантрабандыстаў, паведамляюць польскія СМІ.