З брэсцкай швейнай фірмы падчас пажару эвакуявалі 15 чалавек
15 чалавек эвакуявалі выратавальнікі на брэсцкім швейным прадпрыемстве "Белтэксмода-Дыёма". Прычынай стаў пажар раніцай 3 чэрвеня. Як паведамляе БелаПАН, загаранне адбылося на трэцім паверсе будынка. Першае падпадзяленне выратавальнікаў прыбыла на месца здарэння праз 2 хвіліны пасля таго, як прыйшла вестка пра надзвычайнае здарэнне. Праз паўгадзіны пажар быў лакалізаваны, а яшчэ праз 20 хвілінаў — цалкам загашаны.
У ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя сем аўтацыстэрнаў. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.
У ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя сем аўтацыстэрнаў. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.