З Брэсту ў Пінск накіравана брыгада з апёкавага аддзялення
У пінскую гарадскую лякарню з Брэсту накіравана брыгада медыкаў з апёкавага аддзялення абласной бальніцы, паведамляе ТРК "Пінск". Брэсцкія медыкі будуць дапамагаць пінскім лекарам ратаваць пацярпелых на аварыі На ЗАТ "Холдынгавая кампанія Пінскдрэў". Нагадаем, 13 рабочых прадпрыемства трапілі ў рэанімацыю з апёкамі 3 і 4 ступені. Два чалавекі ў гэтай трагедыі загінулі. Усяго ў цэху ДСП знаходзілася 40 чалавек, перадае БЕЛТА. У Пінску тым часам прайшло паседжане штабу па ліквідацыі наступстваў аварыі. Выпадак знаходзіцца пад кантролем старшыні канцэрну “Беллеспаперапрам” і міністра аховы здароўя. Цяпер ацэньваюцца пашкоджанні, нанесеныя іншым цэхам прадпрыемства. Разваленыя канструкцыі цэху ДСП будуць разбіраць, магчыма нават і ўначы.
А спецыялісты пінскага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі сцвярджаюць, што пінчукі не пацерпяць ад наступстваў аварыі на “Пінскдрэве”. У некалькіх месцах горада былі праведзены замеры паветра. Перавышэння дапушчальных нормаў шкодных рэчываў не выяўлена.