З Бутырскай турмы ў Маскве ўцёк грамадзянін Беларусі Віталь Астроўскі

Грамадзянін Беларусі Віталь Астроўскі ў панядзелак уцёк з Бутырскай турмы ў Маскве. Як паведамляе РИА Новости, 26-гадовы хлопец здолеў вырвацца на волю падчас канваявання. Ён пераадолеў асноўную агароджу і знік.
Астроўскі знаходзіўся пад следствам. Яго абвінавачваюць у здзяйсненні шэрагу крадзяжоў на тэрыторыі расійскай сталіцы.

Паведамляецца, што беларус уцёк без верхняй вопраткі. Цяпер яго шукаюць па ўсёй Маскве.

Адзначым, што ад 2001 года з Бутырскай турмы нікому ўцячы няўдалося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі