З Чарнагорыі дэпартавалі ў Беларусь мільянерку

У ізалятар Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі змешчана грамадзянка нашай краіны Ірына Калеснік. Яна падазраецца ў арганізацыі сэкс-бізнеса і была экстрадыравана з Чарнагорыі. 
У справе Калеснік 800 эпізодаў, 150 з іх звязаны з непаўналетнімі, а 4 — з малалетнімі. Разам з ёй «прыбытковым бізнесам» займаліся яшчэ 12 чалавек, у тым ліку 8 дырэктараў беларускіх мадэльных агенстваў.

Ірына Калеснік вывозіла дзяўчат у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Замест абяцаных мадэлям паказаў, фотасесій і вялізных ганарараў, яны траплялі ў сэксуальнае рабства. На кожнай з іх так званыя «менеджэры» зараблялі да 10 тысяч долараў.

Следства дакладна ўстанавіла, што затрыманая ў Чарнагорыі беларуска зарабіла на сэкс-бізнесе больш за мільён долараў.

ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі