З Чарнобыля зробяць запаведнік
Урад Украіны зацвердзіў праект прэзідэнцкага ўказу, у адпаведнасці з якім у Кіеўскай вобласці будзе створаны заказнік "Чарнобыльскі спецыяльны".
Тэрыторыя запаведніка, плошча якога складзе каля 49 тысяч гектараў, распаўсюдзіцца на зону адчужэння - трыццацікіламетровую зону бяспекі, створаную вакол чарнобыльскай АЭС пасля аварыі 1986 года.
Стварэнне заказніка ў гэтым рэгіёне курыравалі прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, а таксама міністэрства па надзвычайных сітуацыях, экалогіі і прыродных рэсурсаў. У якасці адной з прычын, па якой з'явіўся гэты праект, службоўцы называюць неабходнасць пакончыць з браканьерствам у зоне адчужэння.
Міліцыя Кіеўскай вобласці штогод фіксуе там сотні фактаў пазапраўнага адстрэлу жывёлін і лоўлі рыбы. Акрамя таго каля паловы агароджы вакол зоны адчужэння знесена: па словах міліцыянтаў, мясцовыя жыхары разабралі плот, каб здаць яго на металалом.
Па звестках Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове навакольнага асяроддзя Украіны, лясы, якія ўводзяцца ў склад заказніка - адно з самых чыстых месцаў у зоне. Там водзяцца ласі, алені, кабаны і лісы. У будучыні эколагі плануюць завозіць у заказнік жывёлін з іншых рэгіёнаў краіны.
“Деловая столица”