З экіпажа Іл-76, затрыманага ў Бангкоку, знятыя абвінавачванні
Беларус можа выйсці на волю ўжо сёння. Пракуратура Тайланда прыняла рашэнне зняць абвінавачванні з экіпажа
Іл-76, затрыманага ў Бангкоку з грузам зброі з Паўночнай Карэі.
Пра гэта, па звестках "Газеты.ру", паведаміла газета Bangkok Post. Мяркуецца, што афіцыйна пра гэтае рашэнне будзе абвешчана ў пятніцу.
Чальцы экіпажа, які складаецца з чатырох грамадзян Казахстана і аднаго беларуса - бортінжынера Міхаіла Петухова, былі арыштаваныя 12 снежня. Іх абвінавацілі па пяці пунктах, у тым ліку -- незаконная перавозка зброі і захоўванне выбуховых рэчываў. Па законах Тайланда, лётчыкам магло пагражаць пажыццёвае зняволенне або смяротная кара.
Фота: Комсомольская правда