З Еўрасаюза ў Беларусь па частках прывезлі 200 машын на 4 млн еўра (відэа)

Як паведамляе тэлеканал АНТ, у Беларусь з ЕС завозілі разабраныя грузавікі і аўтобусы. Мытныя плацяжы плаціліся за іх часткі. У Брэсцкай вобласці машыны адразу ж збіралі і па падробленых дакументах адпраўлялі на продаж у Расію. Склад "прадпрымальнікаў" знаходзіўся ў Бярозе, дзе аператыўнікі і знайшлі гатовую для рэалізацыі прадукцыю.



Прыбытак махляроў складаў больш за 10 тысяч долараў на адной машыне. Часткай гэтых грошай яны дзяліліся з супрацоўнікамі мытні.



Паводле папярэдніх падлікаў ад дзеянняў махляроў беларускі бюджэт страціў чатыры мільёны еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі