З Літвы вярнулі беларускіх прастытутак

Праваахоўныя органы горада Барысаў Мінскай вобласці выявілі факты зводніцтва і гандлю людзьмі. Распачата крымінальная справа супраць групы жанчын, сярод якіх грамадзянкі Літвы і Беларусі.


Яны займаліся вярбоўкай і вывазам жыхарак Барысава за мяжу для заняткаў прастытуцыяй.

Высветлілася, што на працягу чэрвеня-кастрычніка 2005 года гэтыя людзі завербавалі ў Барысаве і вывезлі ў сталіцу Літвы для працы афіцыянткамі трох жанчын ва ўзросце ад 20 да 27 гадоў.


Сярод іх — дзве маладыя маці. Вызваліцца беларускам дапамагла літоўская паліцыя, якая праводзіла ў Вільні аперацыю па праверцы пашпартоў.


Зараз пацярпелыя даюць паказанні. А вось асобы пастаўшчыкоў «жывога тавару» зараз выяўляе Упраўленне па барацьбе з незаконным абарачэннем наркотыкаў і злачынстваў у сферы нораваў. Вядома, што сярод іх ёсьць жыхарка Барысава.



Фота з сайту i.podrobnosti.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі