З магілы лідэра Joy Division скралі надмагільны камень
У англійскім мястэчку Маслсфілд апаганеная магіла лідэра культавага
пост-панкавага гурта Joy Division Яна Кертыса, паведамляе BBC News. Невядомыя вандалы скралі з магілы музыкі надмагільны камень, на якім былі дата смерці Кертыса (18 траўня 1980 года) і назва яго галоўнага хіта ("Love Will Tear Us Apart").
Паліцыя Маслсфілда, ураджэнцам якога з'яўляўся Кертыс, ужо пачала пошукі зламыснікаў, аднак сітуацыя ўскладняецца тым, што на гарадскіх могілках, дзе адбыўся інцыдэнт, не ўсталяваныя камеры вонкавага назірання. Праваахоўныя органы ўпэўненыя, што злачынства было здзейснена прыхільнікамі музыкі.
Група Joy Division была створаная Янам Кертысам, гітарыстам Бернардам Самнерам, басістам Піцерам Хукам і бубначом Стывенам Морысам у 1976 годзе. Калектыў паспеў запісаць усяго дзве кружэлкі. 18 траўня 1980 года 23-гадовы Кертыс, які пакутаваў на эпілепсію, скончыў жыццё самагубствам напярэдадні першых гастроляў Joy Division па ЗША. Пасля яго смерці ўдзельнікі гурта працягнулі выступаць пад назвай New Order.
Фота: www.moskva.fm