З Новага году забаронена ствараць новыя лецішчы пад Мінскам
Магчыма будзе набыць толькі існуючы свабодны ўчастак зямлі ў садаводаў.
Стварэнне пад Мінскам новых лецішчаў ад 2015 году забаронена. З 1 студзеня пачала дзейнічаць адпаведная норма ўказу кіраўніка беларускай дзяржавы.
Адначасова з 1 студзеня любы свабодны ўчастак зямлі ў садаводаў, які знаходзіцца ў прыгараднай зоне сталіцы, будзе перадавацца выключна праз аўкцыёны, паведамляе Радыё Свабода.