З пачатку года ў Мінску зафіксавана больш за 400 ДТЗ
За восем дзён 2010 года ў Мінску адбылося 404 дарожна-транспартныя здарэнні. У іх пацярпела 10 чалавек. Зарэгістравана два здарэнні з удзелам дзяцей. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі тры непаўналетнія беларусы.
Становішча ў горадзе ДАІ ацэньвае як складанае, у сувязі з чым заклікае пешаходаў і кіроўцаў быць надзвычай асцярожнымі і прытрымлівацца правілаў дарожнага руху, піша агенцтва "БелаПАН".
Становішча ў горадзе ДАІ ацэньвае як складанае, у сувязі з чым заклікае пешаходаў і кіроўцаў быць надзвычай асцярожнымі і прытрымлівацца правілаў дарожнага руху, піша агенцтва "БелаПАН".