З пачатку вайны з Украіны выехала 12,3 млн чалавек
Уцекачы з Украіны ў Варшаве / Еўрарадыё
З пачатку вайны з Украіны выехала 12,3 млн чалавек. Такія звесткі прыводзіць ААН.
Большасць з іх накіраваліся ў Польшчу, а ўжо адтуль некаторыя з'ехалі ў іншыя краіны.
Паводле інфармацыі Памежкамітэта РБ, у Беларусь з пачатку вайны прыбыла больш за 51 тысячу грамадзян Украіны. Пры гэтым больш за 35 тысяч з іх прыехалі транзітам праз краіны ЕС.
Па дадзеных ААН, з 28 лютага ва Украіну вярнулася з-за мяжы 5,5 млн чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.