З панядзелка маскоўскае “авіятаксі” будзе лятаць у Гродна
У панядзелак, 26 студзеня, з Гродна ўпершыню за 17 гадоў выляціць самалёт на Маскву. Рэйсы арганізавала маскоўская авіякампанія "Атлант-Союз". Аднавіць паветраную сувязь начальнік гродзенскага аэрапорта прапанаваў яшчэ пяць гадоў таму. Самалёт “Embraer-120” бразільскай вытворчасці разлічаны на 30 месцаў. Лятаць з Гродна да маскоўскага “Унукава” ён будзе чатыры разы на тыдзень: па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях. Білет у адзін бок каштуе 85 еўра. У тым жа салоне за фіранкай знаходзяцца месцы так званага бізнэс-класа, за якія трэба заплаціць ужо да 280 еўра.
На сённяшні дзень з гродзенскага аэрапорта адпраўляецца толькі адзін рэгулярны рэйс - на Калінінград. Ён з’явіўся два гады таму.
Дарэчы, авіякампанія "Атлант-Союз" мае шэсць самалётаў “Embraer-120”. Некалькі гадоў таму іх збіраліся выкарыстоўваць у рамках праграмы “Маскоўскае авіятаксі”, якую ініцыяваў урад Масквы. Аднак у 2006 годзе мэр Лужкоў забараніў палёты над горадам і адправіў праграму на дапрацоўку. Ён сказаў, што авіятаксі пагоршыць экалагічную сітуацыю ў расійскай сталіцы і назваў білеты занадта дарагімі.