З ператрусам прыйшлі да Антона Койпіша
Каля першай гадзіны дня апазіцыйнаму актывісту Антону Койпішу патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ. Яны заявілі, што маюць пастанову аб правядзенні ператрусу па месцы яго пражывання. Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", Антон Койпіш паспеў паведаміць па тэлефоне аб хуткім ператрусе сваёй маці, якая скіравалася дахаты.
Антон Койпіш вядомы як адзін з фігурантаў “справы 14-ці”. У 2008 годзе ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.
Антон Койпіш вядомы як адзін з фігурантаў “справы 14-ці”. У 2008 годзе ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.