З песнень Кайлі Міноўг паставяць мюзікл

Хіты Кайлі Міноўг (Kylie Minogue) стануць асновай для тэатральнай пастаноўкі кшталту знакамітага “Mamma Mia!” на песні ABBA.  Па словах спявачкі, цяпер яна працуе над сінопсісам спектакля разам з тэатральным рэжысёрам Уільямам Бэйкерам. “Мы з Уільямам распрацоўваем ідэю сцэнара, ― распавяла поп-зорка ў інтэрв'ю часопісу Elle. – Не буду раскрываць сакрэтаў – скажу толькі, што мюзікл не будзе грунтавацца на гісторыі майго жыцця. У яго аснову лягуць інтэрпрэтацыі маіх песень”.

Нагадаем, што прадстаўлены ў 1999-м годзе на Ўэст-Эндзе “Mamma Mia!” з поспехам ішоў на падмостках тэатраў усяго свету і сабраў за дзесяць гадоў больш за 30 мільёнаў гледачоў.

Цяпер рыхтуюцца яшчэ некалькі спектакляў – з песнямі Queen і Spice Girls.

Фота: novoskop.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі