З раніцы 17 чэрвеня ўзмацняецца кантроль за беларуска-расійскай мяжой
Пад пільную ўвагу патрапіць перамяшчэнне грузаў на асноўных магістралях Паводле распараджэння старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандра Шпілеўскага, які ў сваю чаргу выконвае загад кіраўніка дзяржавы, узмоцнены рэжым кантроля за перамяшчэннем грузаў на асноўных расійска-беларускіх магістралях уводзіцца з 9 гадзін раніцы 17 чэрвеня.
Як паведамляе БЕЛТА, дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Юрый Жадобін назваў гэты крок "сіметрычным адказам на дзеянні расійскага боку", а менавіта на мытны кантроль, які здзяйсняюць расіяне.
Паводле слоў Жадобіна, у апошнія дні "так і не адбылося ніякіх зменаў у падыходах расійскіх партнёраў да супрацоўніцтва" і па-ранейшаму наносяцца страты эканамічнай бяспецы нашай краіны.
Фота — bymedia.net