З расійскай мяжы ў Беларусь уцёк кіроўца фуры з мясам
Ён перавозіў ялавічыну без ветэрынарных і таваратранспартных дакументаў.
У Пскоўскай вобласці Расіі на Себежскай мытні спынілі аўтамабіль з мясам, які ехаў з Беларусі. Як паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду, аўтамабілем з рэгістрацыйным нумарам AI 0799-2 кіраваў 38-гадовы грамадзянін Беларусі В.П. Бацяноўскі, які пражывае ў Віцебскай вобласці.
У аўтамабілі перавозілі 2 тоны астуджанай ялавічыны без маркіроўкі, ветэрынарных і таваратранспартных дакументаў. Машына была не прызначаная для перавозкі мясной сыравіны, у ёй не было халадзільнага абсталявання. Мяса было проста зваленае ў фуры, перакладзеныя кардонам.
Паведамляецца, што кіроўца самавольна з'ехаў — як мяркуецца, у Беларусь.
Нагадаем, што раней з расійскай мяжы ў Беларусь збег кіроўца фуры з памідорамі.
Фота: agriculture.by