З ўніверсітэта адлічылі студэнта за графіці "Свабоду Аўтуховічу!"

За графіці "Свабоду Аўтуховічу!" з першага курса фінансава-прававога факультэта баранавіцкага ўніверсітэта адлічылі студэнта Пятра Рузава. Сёння яму паказалі пастанову за подпісам рэктара з фармулёўкай "парушэнне ўнутранай дысцыпліны". Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронту", нядаўна Рузаў быў аштрафаваны за графіці, нанесенае на будынак мясцовага мясакамбіната. З пачатку года яго неаднаразова папярэджвалі пра магчымае адлічэнне за грамадскую дзейнасць супрацоўнікі спецслужб і міліцыянты, якія наведвалі ўніверсітэт.

Тым часам ва ўніверсітэце факт адлічэння Рузава адмаўляюць і кажуць, што яго чакае экзаменацыйная сесія, інфармуе "Салідарнасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі