З Венесуэлы прыйшла трэцяя партыя “Санта-Барбары” для Беларусі

Чарговы танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі прышвартаваўся колькі гадзінаў таму да нафтагавані ў Адэскім марскім порце, паведамляе БЕЛТА. Гэта ўжо трэці танкер з нафтай гатунку “Санта-Барбара”, які прыйшоў з Венесуэлы. У Адэсу даставілі болей за 80 тысяч тон чорнага зотала. Далей нафту будуць дастаўляць на Мазырскі НПЗ чыгункай. Усяго да красавіка 2010 году Венесуэла прадасць Беларусі 4  мільёна тон нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі