З верасня “камуналка” вырасце на 10%

Як распавёў дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін, у выніку ў верасні "камуналка" падаражэе на 9,8%.

“Будуць праіндэксаваныя толькі так званыя субсідаваныя тарыфы: на тыя паслугі, па якіх насельніцтва яшчэ не пакрывае 100 адсоткаў рэальных выдаткаў. У прыватнасці, у некаторых рэгіёнах плата за вываз смецця павялічана не будзе”, - цытуе Фаміна tut.by.

Пасля індэксацыі тарыф на электраэнергію ў кватэрах з газавымі плітамі павялічыцца на 73 рублі, у дамах з электраплітамі кілават святла падаражэе на 63. Таксама з верасня на 9,8% падаражэе газ. Вада вырасце ў цане амаль на 100 рублёў, каналізацыя падаражэе на 65 рублёў. Павялічыцца плата за тэхабслугоўванне, адлічэнні на капрамонт, тарыф за карыстанне ліфтам.

1 студзеня 2014 года ўступіў у сілу ўказ №550, у якім прапісаны алгарытм павышэння коштаў на камунальныя паслугі на працягу года. Так, з 1 студзеня тарыфы цэнтралізавана павялічваюцца на 5 даляраў у эквіваленце, а потым пераглядаюцца кожны квартал з улікам росту сярэдняй зарплаты па краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі