З-за Беларусі Еўропа не стала кантынентам, вольным ад смяротнай кары

Міжнародная арганізацыя Hands off Cain! (“Рукі прэч ад Каіна!”) апублікавала даклад “Смяротная кара ва ўсім свеце – 2007”, у якім крытыкуе Беларусь за нежаданне адмовіцца ад пакарання злачынцаў смяротнай карай. “Калі б не Беларусь, дык Еўропу можна было б назваць кантынентам, вольным ад смяротнай кары”, гэтыя словы напісаў прэм’ер-міністр Італіі Рамана Продзі ва ўступным слове да даклада. Разам з Беларуссю у дакладзе лідэрамі па колькасці смяротных прысудаў называюцца Кітай, Іран і Пакістан.

“З дапамогай смяротных прысудаў немагчыма дасягнуць ні правасуддзя, ні законнасці”, лічыць Продзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі