З-за Беларусі Расія ўвядзе мыта на нафту для Казахстану?

Беларусь можа апынуцца не адзінай краінай, якая страціла бязмытную нафты з Расіі. Як паведамляе газета "Ведомости", расійскія чыноўнікі хочуць з 2011 году ўвесці пошліну на пастаўкі сыравіны і ў іншую краіну — удзельніцу Мытнага саюзу — Казахстан. Увядзене мыта на нафту, экспартаваную ў Казахстан, з'явілася сярод прапановаў па павелічэнні прыбыткаў расійскага бюджэту ў 2011-2013 гадах.

Мыта ўжо абмяркоўвалася з уладамі Казахстана, але ніякіх рашэнняў пакуль не прынята. Цяпер расійская нафта пастаўляецца ў Казахстан бяспошлінна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі