З-за бомбы перакрылі дарожны рух на галоўнай магістралі Гродна

У Гродне пры замене святлафора на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і 17-га верасня знайшлі авіяцыйную бомбу часоў Другой сусветнай вайны.
Ратавальнікі перакрылі рух на пяці вуліцах, а таксама эвакуіравалі жыхароў бліжэйшых дамоў. Вуліца Дзяржынскага — гэта асноўная гарадская магістраль, праз якую у цэнтр Гродна накіроўваецца каля дзесятка маршрутаў тралейбусаў, якіх немагчыма пусціць праз іншыя вуліцы. У выніку на скрыжаванні ўтварыліся заторы. На дадзены момант аперацыя па ліквідацыі бомбы працягваецца.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі