З-за чутак пра “свіны грып” таннее садавіна і гародніна?
З-за грыпу кошты на памідоры і яблыкі за тыдзень у некаторых мінскіх гандляроў абваліліся больш чым на 10 адсоткаў.
Размовы пра “свіны грып” і дакументальна пацверджаныя выпадкі смерцяў у сталіцы прывялі да істотнага змяншэння пакупнікоў на рынках. У адказ гандляры пачалі зніжаць кошты на садавіну і гародніну. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла гандлярка мінскага рынку "Серабранка" Алена Яўгенаўна:
“На памідор кошты ўпалі, на капусту. Проста вы не заўважылі. Памідор быў 3500, цяпер вось 3000. Гэты вось памідор — 4000, цяпер 3500. Яблыкі былі 4500 і 4000, цяпер усе стабільна 3500”.
Гандляры тлумачаць, што справу ўскладняюць і моцныя для лістапада маразы. Капуста, яблыкі і памідоры хутка псуюцца. І нават пастанова Мінэканомікі №141, якая адпусціла цэны “ў вольнае плаванне”, не паўплывае на падаражанне прадуктаў.