З-за фінансавага крызісу прыпыніў выхад штотыднёвік “Экспресс-новости”

На паўгады прыпыніў выхад штотыднёвік “Экспресс-новости”. Як паведамляе БелаПАН, прычына такога рашэння выдаўца газеты – ТАА “Комсіс” – фінансавыя цяжкасці, выкліканыя ўсеагульным фінансавым крызісам.  Паводле рэдактара выдання Станіслава Жураўлевіча, ён і іншыя супрацоўнікі ўжо шукаюць працу.

Нагадаем, “Экспресс-новости” выдаваліся з 1997 года. Наклад газеты складаў болей за 6 тысяч асобнікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі