З-за кіназдымак у Мінску на дзень зменяць маршруты трамваяў
Асноўныя перамены закрануць у нядзелю рух на вуліцы Змітрака Бядулі.
Прыкладна з 8.00 да 20.00 рух трамваяў маршруту № 1 з боку плошчы Мяснікова арганізуецца да прыпыначнага пункта "Батанічная" па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Чапаева, Платонава, Казлова ў абодвух напрамках з прысваеннем № 1Б. Рух трамваяў маршруту № 1 з боку дыспетчарскай станцыі "Зялёны Луг" арганізуецца да прыпыначнага пункта "Батанічная" з прысваеннем № 1Д. Рух трамваяў маршруту № 4 з боку ДС "Возера" арганізуецца да прыпыначнага пункта "Батанічная" з прысваеннем № 4Д. Адмяняецца рух трамваяў маршруту № 4 з боку плошчы Мяснікова, паведамляе БелаПАН.
У Мінсктрансе не раскрываюць, здымкі якога фільма сталі прычынай перакрыцця руху.