З-за кратаў вызвалены Мікалай Статкевіч

У Беларусі сёння стала на два палітвязня менш. Пухавіцкі раённы суд прыняў рашэнне пра ўмоўна-датэрміновае вызваленне старшыні БСДП (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча.
Палітык быў пакараны трыма гадамі абмежавання волі за арганізацыю ўвосень 2004 года ў Мінску масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, які дазволіў Лукашэнку балатавацца ў прэзідэнты неабмежаваную колькасць разоў.

Праз нейкі час у сувязі з амністыяй тэрмін зняволення Статкевіча быў скарочаны на год. Ён павінен быў выйсці на волю ўлетку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі