З-за снегападаў цягнікі з Беларусі прыходзяць ва Ўкраіну са спазненнем
Са спазненнем прыходзяць ва Ўкраіну цягнікі з Беларусі. Прычынай іх затрымкі з'яўляюцца снегапады і снежныя заносы ва Ўкраіне. Аднак нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор'я, адмяняць гэтыя цягнікі не будуць, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай чыгункі.