За 2014 год беларусы купілі валюты амаль на 11 мільярдаў долараў

За 2014 фізічныя асобы ў Беларусі купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на 10 мільярдаў 959 мільёнаў 88 тысяч долараў, а прадалі — 9 млрд. 574 млн. 910 тысяч долараў. Чыстая купля валюты беларусамі за год склала амаль 1 мільярд 385 мільёнаў долараў. Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны банк краіны ў сваёй статыстычнай справаздачы.

Як падлічыў interfax.by, за снежань мінулага года, калі на валютным рынку склалася крытычная сітуацыя з-за ажыятажнага попыту, жыхары краіны набылі валюты больш чым на 1,5 мільярда долараў, а здалі толькі 627 мільёнаў.

Покупка/продажа валюты белорусами в 2014 году

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі