За 3,5 тысячы турыстам дазволяць прыбраць гной за свіннямі
Каб падаіць карову за 5 тысяч рублёў, прыбраць гной за свіннямі за 3500 і пахадзіць за плугам за 5830, турысты едуць у аграэкатурыстычны комплекс сяльгасвытворчага кааператыву “Першамайскі” з усяго свету. Ідэя такой агратурыстычнай забавы нарадзілася ў кіраўніцтва “Першамайскага” напрыканцы 2000 года. Грошай будаваць штосьці новае ў гаспадаркі не было. Таму і кафэ з беларускай кухняй, і хлявы для жывёл размясцілі ў закінутых памяшканнях. Пра гэта Еўрарадыё расказала начальнік аграэкатурыстычнага комплексу Ірына Мацянка.
Ірына Мацянка: “Мы нічога не будавалі, а ўпарадкавалі кінутыя будынкі. Вытворчыя будынкі, якія хоць і былі на балансе гаспадаркі, але былі напаўразбураныя. Яны ўжо не эксплуатаваліся, а мы іх давялі да ладу”.
Знайшліся, кажа, на вёсцы і свае ландшафтныя дызайнеры, і архітэктары. Зараз турыстычны комплекс складаецца з дзвюх частак – кафэ “Гасцёўня пад Слабодскім” і “Сялянская сядзіба”, дзе ўтрымліваюцца коні, свінні, каровы і козы.
Адметнасць кафэ ў тым, што там можна самому прыгатаваць у печы сялянскія стравы. І прайсці ўвесь працэс гатавання ад пачатку да канца: напілавацьі і накалоць дровы, распаліць у печы, выбраць гародніну з градак. Праўда, за ўсё трэба плаціць.
Ірына Мацянка: “Спачатку трэба распілаваць дровы. Каштуе 2170. Потым накалоць іх. Каштуе 2120. А потым распальваць печ і гатаваць бліны альбо бульбу ў гаршочку. Каштуе 5 тысяч”.
Такім чынам, амаль 10 тысяч рублёў толькі за тое, каб з’есці варанай у печы бульбы.
На “Сялянскай сядзібе” турыстаў чакаюць іншыя забавы – падаіць карову ці казу, прыбраць гной за свіннямі, узараць зямлю плугам. На ўсё гэта, кажа начальніца турыстычнага комплексу, таксама ёсць свой тарыф.
Ірына Мацянка: “На сядзібе ў нас ёсць вальеры, дзе ёсць карова з цялём, карову можна падаіць. Ёсць свіння з парасём, можна паглядзець. У нас там конь ёсць, каза. Казу можна падаіць. Дойка казы з дэгустацыяй казінага малака каштуе 5 тысяч. Пачысціць свіней і паўдзельнічаць у іх кармленні таксама па жаданні турыста. Гэта каштуе 3500 за адну гадзіну”.
Па яе словах, ад жадаючых прыехаць адпачыць і папрацаваць у вясковых умовах няма адбою. І калі айчынныя турысты аддаюць перавагу забаўляльным мерапрыемствам, якія для іх ладзяць у мясцовым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, то замежнікі з задавальненнем чысцяць хлявы ад гною і вучацца даіць кароў.
Ірына Мацянка: “Дзе “Сялянская сядзіба”, наш аб’ект агратурыстычны, ён больш цікавы замежнікам”.
Яшчэ можна у “Першамайскім” пакатацца на кані альбо ў санях. На кані пакатацца каштуе 11 700 у гадзіну. У санях – 11600. Гадзіну пахадзіць за плугам каштуе 5830.
Начальніца вясковага турагенцтва шкадуе, што ў іх пакуль няма свайго гатэля. Кажа, шмат хто хоча застацца з начоўкай, але месца ёсць толькі на 12 асоб. А групам у 25-30 чалавек, якіх шмат прыязджае ў апошні час, даводзіцца адмаўляць.
І яшчэ ёсць адна бяда – план па надоях ды ўкосах ніхто не адмяняў. Таму аддаваць больш часу турыстычнаму бізнесу і пашыраць штат супрацоўнікаў пакуль не ўдаецца. Але ўжо распрацаваны бізнес-план для далейшага развіцця аграэкатурызму ў “Першамайскім”. Чакаюць толькі яго зацверджання ў райвыканкаме.