За 4 дні датэрмінова прагаласавала 1/5 выбарнікаў
За чатыры дні правам на датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў скарысталіся 22,1% выбарнікаў. пра гэта са спасылкай на сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка паведамляе агенцтва БелаПАН. Найбольш актыўна галасуе Магілёўская (26,1%) і Гомельская (25,9%) вобласці. Найменш актыўна — Мінск (17,4%). Астатняя статыстыка выглядае так:
Брэсцкая вобласць — 19,1%;
Гродзенская вобласць — 19,2%;
Мінская вобласць — 23,3%;
Віцебская вобласць — 24,6%.
24 красавіка — апошні дзень датэрміновага галасавання на мясцовых выбарах.
На мінулых мясцовых выбарах, якія адбыліся ў 2007 годзе, у Беларусі датэрмінова прагаласавала амаль 25% выбарнікаў.