За Анры Хагуша расійскі "Рубін" прапаноўвае БАТЭ мільён еўра
Чэмпіён Расіі па футболе казанскі "Рубін" прапаноўвае барысаўскаму БАТЭ 1 мільён еўра за Анры Хагуша. Пра гэта піша газета “Прэсбол”.
Як ужо паведамляла Еўрарадыё, казанцы мяркуюць, што Хагуш можа быць добрым дублёрам аргенцінца Крысціяну Ансальдзі.
Акрамя расійскага чэмпіёна на барысаўскага абаронцу прэтэндуе шэраг клубаў як расійскіх, так і еўрапейскіх. Сярод іх — і турынскі “Ювентус”, які, праўда, дагэтуль з прапановай так і не выступіў.
Таксама цікаўнасць да абхазца праяўляе і Беларуская федэрацыя футбола. У выпадку, калі Хагуш зменіць грамадзянства з расійскага на беларускае, яму прапаноўваюць месца ў нашай зборнай.