За Баранавіцкі лядовы палац дзяржава пераплаціла 660 мільёнаў рублёў

Такія падлікі атрымаліся па выніках праверкі Па падліках супрацоўнікаў Камітэту дзяржкантролю, кошт будаўніча-мантажных работ на Баранавіцкім лядовым палацы завышаны амаль на 660 мільёнаў рублёў.

Як ні дзіўна, генпадрадчык - будтрэст №25 не заўважаны ў завышэнні коштаў выкананых работ. Праўда, будтрэст зэканоміў шмат матэрыялаў: выкарыстаў іх менш, чым планавалася, што не заўсёды станоўча ўплывала на якасць выкананага, лічаць дзяржкантралёры.

Больш за ўсіх завысілі кошт сваіх работ субпадрадчыкі. Кіраўнікі мантажнага ўпраўлення завысілі іх на 300 мільёнаў рублёў. Таксама яны павышалі кошты будматэрыялаў. Вялікая частка начальнікаў упраўлення пакінула ў сувязі з гэтым свае пасады. Так, метр паветраводу гэтае прадпрыемства набывала за 52 тысячы рублёў, а на паперы праходзіў па цане 76 тысяч рублёў.

Значна завышалі кошты на свае матэрыялы такія фірмы, як "Аграбуд", "Баранавіцкія аконныя сістэмы".

Між тым старшыня Баранавіцкага міжраённага камітэту дзяржкантролю Мікалай Швай лічыць, што для аб'екта коштам 92 мільярды рублёў суму перавышэнняў можна лічыць нязначнай.


Фота: Intex-press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі