За два дні нявестка і свякроў з Ганцавіцкага раёна знайшлі амаль 700 баравікоў
Ураджай грыбоў у Ганцавіцкім раёне / Наталля Мініч
14 і 15 жніўня нявестка і свякроў з Ганцавіцкага раёна хадзілі ў лес па грыбы ў раёне вёскі Новыя Агырэвічы і прынесьлі адтуль 688 белых грыбоў, піша "Ганцавічскі час".
Наталля Мініч кажа, што жанчыны не думалі, што грыбоў будзе так шмат! У першы дзень за некалькі гадзін Наталля знайшла 240 баравікоў, а яе свякроў Алена Паўлаўна — 170. На наступны дзень Наталля сабрала 158 белых грыбоў, а Алена — 100.
"Былі і іншыя грыбы, якія мы таксама збіралі. Напрыклад, лісічкі. Але мы іх не лічылі. Падлічылі дома толькі баравічкі", — распавяла выданню Наталля.
Шматлікія грыбы апынуліся чарвівыя, але гэта не псавала настрою жанчынам.
"Грыбы мы сушым, замарожваем, закатваем. А потым зімой спажываем. З бульбачкай баравічкі самае тое", — кажуць рэкардысткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.