За год хакеры скралі ў расійскіх банкаў каля 35 мільёнаў долараў

За год хакеры скралі ў расійскіх банкаў каля 35 мільёнаў долараў

За 2016 год хакеры скралі ў расійскіх банкаў болей за 2 мільярды расійскіх рублёў (каля 35 мільёнаў долараў). Пра гэта паведамляе REUTERS са спасылкай на кіраўніцтва Банка Расіі. Былі спробы скрасці яшчэ 5 мільярдаў расійскіх рублёў, аднак частку кібератак удалося адбіць.

Сума замахаў на раскраданні — гэта тыя грошы, на якія замахваліся, аднак не факт, што яны былі выведзеныя ў поўным аб’ёме, тлумачаць банкіры. А вось 2 мільярды рублёў вярнуць ужо немагчыма — яны сышлі да зламыснікаў.

Банк Расіі ўдакладняе, што гаворка ідзе аб стратах, якія панеслі камерцыйныя банкі і іх кліенты.

2 снежня Федэральная служба бяспекі Расіі заявіла, што замежныя спецслужбы рыхтуюць маштабныя кібератакі для дэстабілізацыі фінансавай сістэмы краіны. Гэтыя атакі, паводле ФСБ, будуць суправаджацца масавай рассылкай SMS і публікацыямі ў сацсетках наконт крызісу крэдытна-фінансавай сістэмы Расіі. Цэнтрабанк разаслаў камерцыйным банкам папярэджанні пра магчымыя кібератакі і даў рэкамендацыі па іх перадухіленні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі