За год колькасць уцекачоў з Украіны ў Беларусь вырасла ў 46 разоў

Са студзеня па ліпень 2014 года 138 грамадзян Украіны звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай атрымаць статус уцекача альбо дадатковую ахову. За ўвесь мінулы год такіх выпадкаў было ўсяго 3 (у выніку не атрымаў ніхто). У МУС карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што ўсе сёлетнія заяўкі пакуль разглядаюцца, рашэння па іх яшчэ няма.

Уцекачы ў Беларусі маюць права на “месца часовага пражывання”, а таксама на грашовую дапамогу памерам у адну базавую велічыню (150 тысяч рублёў). Пасля атрымання афіцыйнага статусу бежанца, замежныя грамадзяне маюць тыя ж правы, што і тыя, хто атрымаў дазвол на пастаяннае пражыванне. Статус ты, хто атрымаў дадатковую ахову, крыху іншы. Яны атрымліваюць права на часовае пражыванне і працу.

У дадатак, сёлета 2877 грамадзян Украіны ўжо атрымалі дазвол на часовае жыхарства ў Беларусі, а 1040 — на пастаяннае. За ўвесь мінулы год такіх было 4191 і 1811 адпаведна.

Фота — zoom.ucoz.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі