За хвіліны да катастрофы ў “Паўночным” забаранілі пасадку расійскага Іл-76

За паўгадзіны перад пасадкай самалёта Леха Качыньскага ў аэрапорце “Паўночны” павінен быў прызямліцца вайсковы самалёт ІЛ-76 з Масквы, паведамляе польская “Газета Выборча”. ІЛ-76 двойчы спрабаваў сесці, аднак за 15 хвілінаў перад катастрофай польскага самалёта павярнуў на маскоўскі аэрапорт Унукава. Кантрольныя службы аэрапорта “Паўночны” забаранілі яму пасадку з-за дрэнных атмасферных умоваў. Кантралёр палётаў з “Паўночнага” раіў змяніць месца пасадкі і самалёту Леха Качыньскага. Аднак пілот адмовіўся вяртацца ў Мінск.

Да снежня 2009 года аэрапорт “Паўночны” выкарыстоўваўся толькі як вайсковы, перад усім для рэмонту транспартных самалётаў. Гэты аэрапорт не мае аўтаматычнай сістэмы навігацыі, якая магла б ва умовах густога туману адвесці польскі самалёт ад катастрофы, паведаміў польскаму парталу “Gazeta.pl”галоўны рэдактар часопіса “Скшыдлата Польска” Гжэгаж Собчак.

Гжэгаж Собчак: “Абсталяванне прэзідэнцкага ТУ-154 была цалкам добрае, калі разгледжваць магчымасць пасадкі ў дрэнных атмасферных умовах. Аднак сістэмы самалёта гэта толькі палова поспеху. Каб ён прызямліўся ў дрэнных атмасферных умовах, трэба, каб аэрапорт таксама быў абсталяваны ў адпаведную сістэму аўтаматычнай навігацыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі