За карупцыю асуджаныя высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі

У Беларусі за карупцыйныя і эканамічныя злачынствы асуджаныя ўдзельнікі злачыннай групы, у якую ўваходзілі кіраўнікі дзяржаўных і камерцыйных структур, вайскоўцы - тры палкоўнікі і падпалкоўнік - агулам дзевяць чалавек.
Ваенная калегія Вярхоўнага суду Беларусі асудзілі іх на тэрміны ад 4 да 11 гадоў пазбаўлення волі. Максімальны тэрмін атрымаў былы начальнік упраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Талай.

Дзесяць гадоў зняволення атрымаў былы начальнік дэпартамента цэнавой палітыкі мінітэрства эканомікі Анатоль Пупко. У справе фігуравалі эпізоды дачы хабару за рэалізацыю вайсковай маёмасці па заведама заніжаным кошце.

Хабары налічвалі сотні тысяч долараў. Страты, якія панесла дзяржава ад дзейнасці злачыннай групы, якая працягвалася некалькі гадоў, ацэненыя ў 2,5 мільёны долараў.

ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі