За кінутае на вуліцы смецце будуць штрафаваць больш жорстка

У Беларусі плануюць узмацніць жорсткасць адміністрацыйнай адказнасці для грамадзян, якія смецяць у грамадскіх месцах. Пра гэта паведаміла лекар-гігіеніст Ірына Жэўняк 3 чэрвеня на паседжанні круглага стала ў Мінску. Па яе словах, пытанне абмяркоўваецца па даручэнні Саўміна прадстаўнікамі зацікаўленых ведамстваў: Мінпрыроды, Мінжылкамгаса, Мінздароўя, ДАІ, МУС. Як адзначыла Жэўняк, абмеркаванне ўзнятае ў сувязі з жаданнем зменшыць лік грамадзян, якія кідаюць міма ўрнаў паперкі, недапалкі ды іншае смецце на прыпынках, пляжах, у зялёных зонах і г.д.

На думку спецыяліста, сёння ў Беларусі дастаткова адміністрацыйных паўнамоцтваў для пакарання грамадзян, якія смецяць у грамадскіх месцах, аднак выразна не вызначана, хто менавіта будзе выяўляць парушальнікаў і іх штрафаваць.

Як адзначае БелаПАН, цяпер у Беларусі пакаранне для грамадзян, якія смецяць, прадугледжвае папярэджанне або штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі