За кітайскія грошы ў Мінску пабудуюць завод, аўтапарк, бізнэс-цэнтр і гатэлі

Пры будаўніцтве новых аб'ектаў у Мінску будуць выкарыстоўвацца грошы кітайскіх партнёраў. Пра гэта 23 чэрвеня на сесіі Мінгарсавету паведаміў кіраўнік гарадскога камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мікалай БутрымБутрым: "Для рэалізацыі з кітайскай кампаніяй у інвестпраграму ўключаны наступныя аб'екты: будаўніцтва заводу індустрыяльнага домабудавання, будаўніцтва аўтобуснага парку па вуліцы Сямашкі, будаўніцтва бізнэс-цэнтра з гатэльным комплексам і аб'ектамі побытавага і гандлёвага адміністрацыйнага значэння ў жылым раёне Чыжоўка, будаўніцтва корпуса гатэля "Вікторыя" па праспекце Пераможцаў".

Сесія вырашыла на будаўніцтва новага жылля і інфраструктуры выдаткаваць каля 36 мільярдаў рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі