За курс сярэдняй школы плануецца ўвесці абавязковы іспыт па замежнай мове

У Беларусі плануецца ўвесці абавязковы іспыт па замежнай мове за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Пра гэта паведаміў журналістам міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. На яго думку, неабходна ўзмацніць падрыхтоўку школьнікаў па замежных мовах. Радзькоў паведаміў, што ў 2009 годзе спецыялісты распрацавалі канцэпцыю навучання замежным мовам у агульнаадукацыйнай школе. Абавязковы іспыт плануецца ўвесці праз 2,5 гады.

Як паведаміў міністр, сёлета атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымаюць каля 73 тыс. выпускнікоў (летась — больш за 90 тыс.).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі