За месяц вайны ва Украіне разбураныя каля 4500 жылых дамоў
Галоўнае ўпраўленне паліцыі па Харкаўскай вобласці пасля абстрэлу / ДСНС
За месяц вайны ва Украіне знішчаны каля 4500 жылых дамоў, заявіў міністр развіцця суполак і тэрыторый Украіны Аляксей Чарнышоў. Моцна пацярпела і інфраструктура — разбураныя каля 400 устаноў адукацыі і 150 устаноў аховы здароўя. Пацярпелі каля 100 прадпрыемстваў.
Міністр адзначыў, што канчатковы падлік страт можна будзе зрабіць пасля спынення вайны і размініравання тэрыторый. Паводле папярэдніх ацэнак, страты могуць дасягаць дзесяткаў мільярдаў даляраў.
Між тым, сёння расійскія войскі абстралялі з цяжкай артылерыі населеныя пункты Кіеўскай вобласці, сцвярджае кіраўнік аблсной паліцыі Андрэй Небытаў. Пацярпелі грамадзянская інфраструктура і людзі. У прыватнасці, па яго дадзеных, разбураныя па меншай меры 5 дамоў. Сярод пацярпелых грамадзянскіх ёсць адно дзіця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.