За напад на бабруйскі КДБ пачалі крымінальную справу

Як паведамляе БелаПАН, міліцыянты пачалі крымінальную справу паводле артыкула "Хуліганства". Аднак адпрацоўваюцца розныя версіі падзеі, паведамілі ў Магілёўскай абласной міліцыі. Як паведамляла Еўрарадыё, на будынак аддзела КДБ у Бабруйску ўвечары 16 кастрычніка напалі невядомыя. Яны закідалі яго бутэлькамі з гаручай сумессю. Пацярпелых няма.

У інтэрнэце паведамляецца, што напад здзейснены "на знак салідарнасці з мінскімі анархістамі". Невядомыя заяўляюць, што сваёй акцыяй яны жадалі паказаць, як трэба змагацца з сістэмай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі